У Латвіі забароняць трансляцыю ўсіх расейскіх каналаў. Замест іх ліцэнзію выдадуць тэлеканалу «Дождь»


Латвійская Нацыянальная рада электронных СМІ раніцай 6 чэрвеня пастанавіла забараніць распаўсюд у Латвіі 80 тэлеканалаў, зарэгістраваных у Расеі, паведамляе «LETA».

Пастанова набудзе моц 9 чэрвеня.

Фота: Shutterstock

Пастанова была прынятая на падставе новай прававой нормы, паводле якой у Латвіі не могуць дзеяць праграмы, зарэгістраваныя ў краіне, што пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці іншай краіны. Гэтае пастанова застанецца ў сіле, пакуль Расея не спыніць баявых дзеянняў ва Украіне і не верне Крым.

Да забароненых каналаў адносяцца, напрыклад, «Е ТВ», «Иллюзион+», «Кино24», «Мир ТВ», «Охота и рыбалка», «ПерецI», «Русский Иллюзион» ды іншыя.

Раней у Латвіі ўжо забаранілі трансляваць асноўныя прапагандысцкія каналы Крамля як на тэлебачанні, так і ў інтэрнэце.

«Адпаведныя змены прадугледжваюць, што тэлеканалы краінаў, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі Звяз, Еўрапейскую эканамічную прастору, Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы або Канвенцыю аб трансмежным тэлебачанні і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту або нацыянальнай незалежнасці іншай краіны, не будуць больш даступныя ў Латвіі», – сказаў Артус Кайміньш, старшыня камісіі правоў чалавека і сувязяў з грамадскасцю, які адказвае за хаду паправак у Сейме.

Распаўсюд такіх праграмаў на тэрыторыі Латвіі супярэчыць нацыянальным інтарэсам Латвіі і не адпавядае палітыцы праграмаў электронных СМІ, а таксама негатыўна ўплывае на інфармацыйную прастору Латвіі, гаворыцца ў анатацыі зацверджанай папраўкі.

Таксама рада пастанавіла выдаць ліцэнзію на трансляцыю тэлеканалу «Дождь», які быў закрыты ў Расеі ў пачатку сакавіка. Кіраўніцтва і частка працаўнікоў каналу пакінула Расею і плануюць аднавіць трансляцыю з Латвіі.

Артыкулы
«Я шчаслівы чалавек. Нічога не канчаецца». Андрэй Аляксандраў напісаў ліст напярэдадні суда
2022.06.06 11:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў