«У гаду два Юр’і – абодва дурні…» Як у вёсцы Пагост карагод вадзілі


Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы з мілагучнай назваю Пагост, што на Гомельшчыне ў Жыткавіцкім раёне, не перарываўся нават за часамі вайны. Дбаюць пра ягонае захаванне і зараз – кожны год 6 траўня на Юр’е аднавяскоўцы збіраюцца разам, пякуць святочны каравай, які называюць карагодам, ды ідуць у поле, каб папрасіць у Бога добрага ўраджаю ды дабрабыту. Гэты вясновы абрад уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат

– Збіраліся на «карагод» усёй вёскай: хтосьці нёс яйкі, нехта – масла, іншыя прынясуць мукі… Гэта «абшчынны хлеб» называўся, – распавядае кіраўніца фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Міжрэчча» Ірына Торчык. – Абшчынаю збіраліся, замешвалі і пяклі. Жонкі збіраліся тыя, каторыя пачыталіся – не разведзеныя і не ўдовы. Каб быў добры ўраджай у гэтым годзе.

Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат

Старажылка, 80-гадовая Кацярына Панчэня пранесла «карагод» праз усё сваё жыццё. З самага маленства яна ведае і перадае нашчадкам сапраўдны сэнс свята:

– Абрад «Юраўскі карагод» звязаны і з людзьмі, і з худобаю і са збажыною. Дорым кусочак хлеба ў зямлю і просім, бо без Бога не да парога, просім у Бога адамкнуць зямліцу, выпусціць расіцу. Гэта наконт збажыны.

У поле з сабой нясуць граблі з зялёным фартухам, ікону і ўпрыгожаны кветкамі «карагод», які таксама мае свой сэнс.

Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат

– У карагод стаўляюць тры палачкі – ралцы мы называем. І на кожным тры ружы. З трох дзевяць выходзіць. Жэншчына ходзіць дзевяць месяцаў цяжарная – так звязанае вось гэта, – тлумачыць Кацярына Панчэня.

Пасля песняў і танцаў у полі прынята пераапранаць граблі ўжо ў чырвоны фартух. Гэта сімвалізуе пераход усяго жывога – зямлі, хатняй жывёлы, дзяўчат – у новае жыццё, дзе мае быць урадлівасць.

Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат
Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост на Гомельшчыне.
Фота: Ганна Вашчанка / Белсат

З поля з песнямі і танцамі пагостаўцы ідуць па вёсцы ды віншуюць мясцовых ды гасцей са святам. Некаторыя штогод чакаюць з велікоднымі пачастункамі – яйкамі ды пасачкамі, калі ж карагод ужо дойдзе да іх двара.

Так пакрысе даходзяць да пагостаўскага клуба, дзе працягваюцца спевы і танцы, а напрыканцы «карагод» дзеліцца на ўсіх удзельнікаў свята. Кожны абавязкова мае з’есці або забраць з сабой кавалачак сімвалічнай гарантыі ўрадлівасці.

Ганна Вашчанка, belsat.eu

Стужка навінаў