Прадзюсарам «Еўрабачання» прапанавалі запрасіць вольных беларускіх артыстаў выступіць па-за конкурсам


Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў конкурсу «Еўрабачанне» ў Нідэрландах з прапановай, каб беларускія артысты паўдзельнічалі ў жывым эфіры шоу ў якасці гасцей.

Гурты «NaviBand» і «VAL» разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук.
Фота: by_culture / Telegram

«Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў эфіру выступілі ўжо вядомыя для сям’і «Еўрабачання» гурты «NaviBand» і «VAL» разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук», – гаворыць кіраўнік фонду Сяргей Будкін.

У прадстаўнікоў фонду ўзнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песню «Love shine a light», з якой у 1997 годзе Вялікая Брытанія перамагла на конкурсе, і якая летась зрабілася гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.

Артыкулы
Маргарыта Ляўчук: «Жнівень 2020 года цалкам змяніў маё жыццё, я нібы прачнулася»
2021.03.30 21:05

АД belsat.eu

Стужка навінаў