Санкцыі, якія ўводзіць Латвія, забараняюць каля 10 % паставак з Беларусі


Латвія забараніла ўвоз некаторай сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Беларусі і Расеі, у тым ліку, калі гэтыя прадукты ідуць у Латвію з трэціх краін. Гэтыя санкцыі ўведзены за агрэсію супраць Украіны і ўступяць у сілу 8 сакавіка, паведаміў Кабінет міністраў краіны. «Белсат» паглядзеў, якія тавары трапілі пад забарону і колькі на гэтым страціць Беларусь.

Здымак мае ілюстрацыйны хаарактар.
Фота: Ints Kalnins / Reuters / Forum

Пад санкцыямі апынуліся некаторыя катэгорыі гародніны, садавіны, ягады, арэхі, збожжавыя і сыравіна для кармоў для жывёлаў і гатовыя кармы – усяго 370 пазіцый. Аб поўнай забароне паставак сельгаспрадукцыі і кармоў гаворкі не ідзе, паколькі таварная наменклатура нашмат большая. Наколькі ж тады сур’ёзныя абмежаванні?

Паводле звестак Еўрастату, усяго ў 2023 годзе Беларусь экспартавала ў Латвію тавараў на € 208,1 млн. У рамках усяго беларускага экспарту гэта невялікі абʼём, бо за мінулы год Беларусь прадала тавараў за мяжу на $40 168 млн, аднак для гандлю з Латвіяй санкцыі будуць мець значныя наступствы.

З забароненых цяпер пазіцый у 2023 годзе было экспартавана толькі восем. Пры гэтым яны склалі крыху больш за 10 % ад усяго беларускага экспарту ў Латвію – € 21 млн. Улічваючы, што ёсць забарона на пастаўкі дадзеных беларускіх тавараў з трэціх краін, напрыклад, з Польшчы, страты могуць быць большыя.

Аналітыка
Экспарт абваліўся, а ў імпарце з’явілася анамалія. Пра што кажа гандаль Беларусі і Польшчы
2024.03.06 08:37

Па-за санкцыямі засталося няшмат сельскагаспадарчых і кармавых тавараў, якія Беларусь пастаўляла ў Латвію ў 2023 годзе. Усяго гародніны, садавіны, ягад, арэхаў, збожжавых і сыравіны для кармоў для жывёлаў і гатовых кармоў было экспартавана на € 25,9 млн. Гэта значыць, калі б санкцыі дзейнічалі ўжо ў 2023 годзе, то Беларусь змагла б зарабіць толькі € 4,9 млн.

Варта адзначыць, што пры падзенні агульнага экспарту ў Латвію, пастаўкі менавіта тых пазіцый, якія трапілі пад забарону, мелі трэнд на павелічэнне. Увесь экспарт у 2023 годзе апынуўся больш чым у два разы меншы, чым быў у 2021 годзе (€ 469,5 млн) і  прыкладна ў паўтара раза меншы, чым у 2022-м (€ 313,8 млн) і 2019-м (€ 324,7 млн).

У той жа час пастаўкі ўсіх забароненых пазіцый у 2019 годзе складалі € 1,5 млн, у 2022 годзе – € 7,9 млн, а ў 2023 годзе павялічыліся да € 21 млн.

Што прадавалі?

З васьмі забароненых цяпер пазіцый, якія паступалі ў Латвію ў 2023 годзе, былі дзве найбольш буйныя. Першая – адзін з відаў макухі рапсу. Яго было пастаўлена на € 11 млн (52,3% ад усяго экспарту забароненых пазіцый). Другая – адходы піваварства або дыстыляцыі – € 8,3 млн (39,5%). Экспарт па другой пазіцыі ажывіўся менавіта ў 2023 годзе. Да гэтага з 2019 года пастаўкі былі нязначнымі.

Каментар
«Транспартная вайна» паміж Казахстанам і Беларуссю завяршылася? Краіны пайшлі на саступкі
2024.03.06 15:42

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў