У камісіі для вяртання «беглых» з’явіўся сайт


Генеральная пракуратура запусціла сайт камісіі для беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму. Там пазначаныя патрабаванні да зваротаў, парадак іхнай падачы і іншыя звесткі. Браўзер «Google Chrome» пры спробе адкрыць старонку папярэджвае, што падлучэнне да гэтага сайту неабароненае.

Сітуацыя на памежным пераходзе «Баброўнікі» падчас яго закрыцця. Баброўнікі, Польшча. 10 лютага 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Адмысловы раздзел, прысвечаны камісіі для вяртання «беглых», спачатку з’явіўся на сайце Генеральнай пракуратуры, аднак з-за мяжы ён не адкрываецца. Цяпер для камісіі завялі асобны сайт komissia-dom.by на расейскай і беларускай мовах.

Там апублікаваныя патрабаванні да зваротаў, парадак іх падачы, склад камісіі, пазначана, што яна пастанаўляе і ў якія тэрміны. Ёсць раздзел з «часта задаванымі пытаннямі».

Звароты можна дасылаць не толькі звычайнай і электроннаю поштаю, пра што было вядома раней, але і праз бот у Telegram.

Сайт камісіі для вяртання беларусаў з-за мяжы.
Фота: komissia-dom.by

Пры спробе адкрыць старонку камісіі ў «Google Chrome» браўзер папярэджвае, што падлучэнне да гэтага сайту неабароненае, і раіць «не перадаваць канфідэнцыйнай інфармацыі», бо да яе могуць атрымаць доступ злачынцы.

Hавiны
«Калі жадаюць вярнуцца і адбыць тэрмін». У Беларусі прыгразілі «беглым» турмою
2023.03.05 14:22

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў