У Воршы электравік збіў 16-гадовую дзяўчыну. Яна размаўляла па тэлефоне


Электравік, які збіў дзяўчыну ў Воршы.
Фота: Sk.gov.by

Увечары 5 сакавіка электравік на станцыі «Ворша-Цэнтральная» збіў 16-гадовую дзяўчыну, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле дадзеных следства, пацярпелая пераходзіла пуці па пешаходным насціланні і размаўляла па тэлефоне. Калі яна ўбачыла цягнік, паспрабавала перабегчы перад ім. Машыніст сігналіў і ўжыў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць здарэння не атрымалася.

Дзяўчына атрымала траўматычную ампутацыю стапы – яе адвезлі ў шпіталь. Цяпер ейнаму жыццю нічога не пагражае.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў