Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса перавялі ў віцебскі СІЗА


На пачатку лютага Эдуарда Пальчыса перавялі з СІЗА №1 на Валадарскага ў Менску ў Віцебскі СІЗА №2, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Эдуард Пальчыс – вядомы беларускі блогер і грамадскі актывіст. Нарадзіўся 28 кастрычніка 1990 году.

Быў затрыманы 27 верасня 2020 году.

Пальчыса асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: арт. 130 («Распальванне варожасці»); арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»); арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Артыкулы
Ён жа Джон Сільвер, ён жа «1863x». Хто такі Эдуард Пальчыс і за што яго судзяць
2021.12.16 15:30

17 снежня блогера пакаралі 13 гадамі калоніі. Беларускія праваабаронцы прызналі Эдуарда палітвязнем.

Падтрымаць Эдуарда можна па новым адрасе: СІЗА-2, 210026, вул.Гагарына, 2, г. Віцебск.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў