Лукашэнка: «Вайна з Украінай працягнецца максімум 3-4 дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць»


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Уладзіміру Салаўёву выказаўся пра магчымую вайну з Украінай. Ягоныя словы прыводзіць БелТА.

Паводле Лукашэнкі, Еўропа разумее «бесперспектыўнасць вайны з сіламі АДКБ», якія нібыта сябе «паказалі» у Казахстане.

«АДКБ што паказала – пакуль яны там развернуцца і перашлюць сюды нейкія войскі, мы ўжо будзем стаяць ля Ла-Маншу, – сказаў Лукашэнка. – <…>. Яны разумеюць, што бесперспектыўна з намі ваяваць, перш за ўсё з Расеяй. Мы не кажам пра ядзерную нейкую і іншую зброю. Але нас лепш не чапаць. Нас не чапайце».

Hавiны
У Кіеве лічаць, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў у Беларусі недастатковая для нападу на Украіну
2022.02.05 08:48

У адказ на заўвагу Салаўёва, што Захад «сам не хоча ваяваць з АДКБ, а плануе справакаваць канфлікт з Украінай», Лукашэнка сказаў, што такая вайна будзе кароткай:

«Украіна ніколі з намі не будзе ваяваць: гэтая вайна працягнецца максімум тры-чатыры дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць. Тыя, каго там паказваюць з гэтымі драўлянымі аўтаматамі, як яны трэніруюцца… Так мы зараз выйдзем з табой у суседнюю залю, здымем на мабільны тэлефон трэніроўку гэтую і пакажам. І як толькі ледзь-ледзь запахла, Валодзя Зяленскі адразу трухнуў».

Аб’ектыў
Арганізаваны новы альянс: Брытанія – Польшча – Украіна
2022.02.01 22:09

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў