182-гі дзень пратэстаў. Захад салідарны з Беларуссю, дырэктар Інстытуту гісторыі НАН заступіўся за бел-чырвона-белы сцяг


У Менску з самай раніцы адбыліся маршы і пікеты салідарнасці. Такім чынам распачаўся 182-гі дзень паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Еўразвяз і Нямеччына салідарныя з беларусамі

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што краіна Еўразвязу будуць прыцягваць да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

«Нямеччына і Еўрапейскі звяз і надалей будуць прыцягваць да адказу вінаватых у бесперапынных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, як мы гэта ўжо зрабілі прыняццем санкцыяў ЕЗ», – сказала яна.

Мэркель падкрэсліла, што ані Нямеччына, ані Еўразвяз не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, бо яны не былі «ні свабоднымі, ні сумленнымі, ні празрыстымі». Ангела Мэркель заклікала дзейныя ўлады Беларусі неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітычных зняволеных, «паважаць, нарэшце, права грамадзян на свабоду выказвання меркавання».

Ангела Мэркель.
Фота: HANNIBAL HANSCHKE / Reuters / Forum

Яна нагадала, што Нямеччына прыняла план падтрымання грамадзянскай супольнасці Беларусі, у рамках якога спрашчаюцца правілы атрымання візаў, прадугледжаныя стыпендыі і падтрыманне незалежных медыяў. Канцлер прызнала, што «гэта не вырашыць канфлікту паміж законнасцю і прыгнётам у Беларусі», бо гэта немагчыма звонку. Але, падкрэсліла Мэркель, «гэта паказвае адважным людзям там, што мы [Нямеччына. – Рэд. Belsat.eu] падтрымліваем і чуем іх голас».

Таксама міністр замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што Берлін дапаможа беларусам, пацярпелым ад бязмежжа сілавікоў.

«Будзьце перакананыя: Нямеччына і ЕЗ на вашым баку. Мы ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму. І мы распрацавалі план захадаў «Грамадзянская супольнасць Беларусі» на суму да 21 мільёна еўраў», – заявіў міністр Гайка Маас.

Гайка Маас. Фота Reuters

Гісторык заступіўся за бел-чырвона-белы сцяг

Дырэктар Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза выступае супраць таго, каб бел-чырвона-белы сцяг прызналі экстрэмісцкім праз тое, што яго ў часы Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі калабаранты.

«Так, бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся калабарацыяністамі – гэта прызнаюць усе. Гэты сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь – гэта таксама важны факт. Сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў. А выкарыстоўвалі канкрэтныя людзі», – заявіў Лакіза, які адзіны з гісторыкаў увайшоў у склад Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрэмізму.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Вадзім Лакіза падкрэсліў, што ніякіх рашэнняў адносна нацыянальнага сцяга пакуль не прынята.

Суботнія затрыманні

ГУБАЗіК МУС Беларусі паведамляе пра затрыманне мадэратара тэлеграм-рэсурсу «Хата Белсата».

Затрыманы 28-гадовы Аляксей Пахілка. Ён, як заяўляецца, з’яўляўся мадэратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская».

«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Яго дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», – паведамляе ГУБАЗіК.

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў мадэратара чату «Хата Белсату». Яго білі
2021.02.06 15:06

Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.

ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Падпісвайцеся на нашую новую групу ў Тэлеграме.

Кіраўнік БТ прыдумаў новую форму пераследу для нязгодных

У Беларусі трэба ўвесці крымінальны пераслед за заклікі да санкцый у дачыненні да краіны. Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Трэба проста ўвесці крымінальны пераслед за заклікі да санкцый у адносінах да прадпрыемстваў, роднай краіны», – сказаў Эйсмант.

Hавiны
На БТ прыдумалі новую форму пераследу для нязгодных. Цяпер – за заклікі да санкцыяў
2021.02.06 10:11

Ён таксама паскардзіўся, што ў Беларусі мала канструктыўнай апазіцыі, з якой можна было б весці дыялог, у тым ліку журналістам.

Рэпартаж
«Усе зрухі ў нашым грамадстве пачаліся з ByCovid-19». Выстава фотагісторый валанцёраў у Бабруйску
2021.02.06 12:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў