У Горадні ў палітычнай крымінальнай справе судзяць дачку вядомага сталініста і прыхільніка Лукашэнкі


Рэжым дзеліць семʼ. 30 снежня ў Горадні пачалі судзіць гарадзенку Алену Ягорычаву – дачку прыхільніка Лукашэнкі і Сталіна – і ейнага мужа Ігара Пазнякова.

Уладзімір Ягорычаў выступае на мітынгу Саюзу пісьменнікаў. Горадня, Беларусь. 9 траўня 2019 года.
Фота: Белсат

Алену Ягорычаву і Ігара Пазнякова абвінавачваюць паводле ч.1 арт.342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Алена – дачка сумнавядомага ў Горадні гісторыка, выкладчыка ГрДУ Уладзіміра Ягорычава, які мае красамоўную мянушку «сталініст». Ён працуе выкладчыкам ва ўніверсітэце з 1974 года, вядомы як заўзяты прыхільнік савецкай мінуўшчыны ва ўсіх без выключэння праявах, а таксама як прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі.

Для Ягорычава гісторыя Беларусі і Расеі – адзіная, «айчынная». Паслядоўна ў сваіх працах і выступах ён займаўся клеймаваннем ды шальмаваннем «дэмакратаў» і «нацыяналістаў».

У 2014 годзе Ягорычаў разам з калегам па ўніверсітэце Вадзімам Хілютам праводзіў экспертызу «на экстрэмізм» кнігі праваабаронцы Алеся Беляцкага «Асвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэнні яны адзначылі, што кніга Бяляцкага можа нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь альбо краінам-сябрам Мытнага саюзу.

Hавiны
9 траўня ў Горадні: «Сталін адпомсціць!»
2019.05.09 18:50

Дзеля таго, каб даць ужо пенсіянеру Ягорычаву месца ва ўніверсітэце, з ГрДУ звольнілі вядомага гарадзенскага гісторыка, кандыдата гістарычных навук Іну Соркіну. Ён заняў ейнае месца на факультэце гісторыі, турызму і камунікацыі.

Кожны год Ягорычаў разам з іншымі нешматлікімі камуністамі прыходзіць ускласці кветкі да помніка Леніну на дзень яго нараджэння. На адным з такіх мерапрыемстваў ён заявіў, што не выключае, што каронавірус быў «створаны штучна амерыканцамі, а распаўсюдзіўся з-за ўцечкі з лабараторыі».

Hавiны
Год альтэрнатыўнай гістарычнай памяці пачаўся. Лукашэнка: Рэч Паспалітая – «акупацыя Беларусі палякамі»
2022.01.06 12:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў