«Мы чуем праз краты дыханне вясны». Топ калядных песень ад беларускіх музыкаў


Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Раство. Мы сабралі прыгожыя калядныя песні ў выкананні беларускіх музыкаў, што дапамогуць акунуцца ў атмасферу свята.

Пачнем з навінак. Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-Orkiestra» адмыслова да Калядаў прэзентавалі супольную святочную песню і цёплы кліп «Пад ялінкай».

Гурт «Naviband» таксама прэзентаваў сваю новую песню, але ўжо з іншым настроем. «Сумнае свята» – пра тое, што ўсім нам баліць.

А цяпер звернемся да класікі. Калядны гімн «Ціхая ноч» быў напісаны ў 1818 годзе ў Аўстрыі ды перакладзены на дзясяткі моваў. Паслухайце, як ён гучыць па-беларуску ў выкананні настаўніцы з Гомля Вальжыны Цярэшчанкі.

Летась гурт «NaviBand» павіншаваў беларусаў з Калядамі беларускаю версіяй песні «Happy Xmas» («War is over») Джона Ленана. Слухаем!

Вядомы сусветны хіт «Jingle Bells» гучыць і па-беларуску дзякуючы гурту «Палац»:

Ужо сапраўдная калядная класіка ад беларусаў. Творчы тандэм згаданага намі Змітра Вайцюшкевіча (якога мы яшчэ згадаем тут не раз) і паэта Уладзіміра Некляева стварылі калядны шэдэўр «На Каляды».

Яшчэ адзін творчы тандэм Вайцюшкевіча, але ўжо з гуртом «РСП» – «Валёначак святога Мікалая».

Таксама ўжо нашая класіка – «Цуд на Каляды» ад Аляксандра Памідорава з праекту «Святы вечар»:

«Каляды» ў выкананні Алеся Дзянісава («Dzieciuki») і «Палацу». Добра пасуе для спявання за святочным сталом:

У працяг – утульная цёплая «Калядная песня» ад «Крамбамбулі»:

Не можам тут асобна не згадаць калядных песень пад гітару ад мэтра Лявона Вольскага. Лампавыя відэа з далёкага 2007 года ствараюць асаблівую атмасферу. Ну, і Лявон, вядома:

«Званочкі»

«Менская Каляда»

Крышку каляднага фолку – ад неймавернага «Палацу»:

«Хрыстос нарадзiўся»

«Святы вечар»

Даўненька мы не згадвалі Змітра Вайцюшкевіча. А дарма! Ягоная рытмічная «Калядка» адназначна заслугоўвае нашай увагі:

А вось цэлая «Балада пра святога Мікалая» ад барда Віктара Шалкевіча:

«Каляда» ў стылі фанк ад «Песняроў». Так-так, вы правільна пачулі:

І ў канцы – хуліганская песня ад «Крамбамбулі», «Партызаны каляднага лесу»:

СП belsat.eu

Стужка навінаў