За суўдзел у вайне, дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і рэпрэсіі: ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі


Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла пра пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі. Пад абмежавальныя захады трапілі 8 асобаў і 11 арганізацыяў. Сярод іх – бізнесоўцы Аляксандр Шакуцін і Павел Тапузідыс ды кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: wirestock / Freepik

Як растлумачылі ў Мінфіне ЗША, новыя санкцыі мусяць «узмацніць ціск на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі за жорсткае задушэнне дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці і за суўдзел у неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны». Новыя фігуранты санкцыйнага пераліку падзеленыя на некалькі групаў.

«Гаманцы Лукашэнкі»

  • бізнесовец Аляксандр Шакуцін;
  • кіроўная кампанія ягонага холдынгу «Амкадор»;
  • канцэрн «Белляспаперпрам»;
  • кіроўная кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»;
  • рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс»;
  • кіраўнік «Белмытсэрвісу» Вадзім Бабарыкін;
  • ААТ «Тытунь-Інвест»;
  • уладальнік «Тытунь-Інвест» Павел Тапузідыс;
  • дырэктар «Тытунь-Інвест» Віктар Пятровіч.

Абаронны сектар Беларусі

  • ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава – кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА»;
  • гендырэктар «БелОМА» Аляксандр Мароз;
  • ААТ «Зеніт-БелОМА»;
  • дырэктар ААТ «Зеніт-БелОМА» Мікалай Гайчук;
  • НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА»;
  • дырэктар НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА» Аляксей Шкадарэвіч.

Падтрыманне вайны Расеі супраць Украіны

  • ААТ «АЛЕВКУРП»;
  • холдынг «Планар»;
  • кіроўная кампанія холдынгу «Гарызонт»;

Суўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

  • кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Уся маёмасць і долі ва ўласнасці ў ЗША новых фігурантаў пераліку будзе заблакаваная. Супраца з імі, у тым ліку фінансавая, забароненая і пагражае другаснымі санкцыямі.

Агляд
Дыягназ беларускай эканомікі: як рэжым навучыўся існаваць ва ўмовах санкцыяў
2023.12.03 07:20

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў