Соф’і Сапезе змянілі абвінавачванне: цяпер «распальванне варожасці»


Грамадзянку Расеі, дзяўчыну Рамана Пратасевіча, трымаюць пад хатнім арыштам у Лідзе. Арышт працягнулі да 25 снежня.

Соф’я Сапега.
Фота: sapega_sofia_/ Instagram

Справу палітычнай зняволенай Соф’і Сапегі неўзабаве маюць перадаць у суд у Менску, піша BBC. Маці зняволенай расказала, што ёй працягнулі арышт да 25 снежня.

Паводле крыніцаў BBC, 3 снежня Соф’ю выклікалі ў Следчы камітэт дзеля следчых дзеянняў. Да таго ад 20 кастрычніка яна была пад хатнім арыштам у кватэры бацькоў у Лідзе. Бацькі былі вымушаныя перасяліцца на лецішча, сувязі з дачкой не мелі (ад затрымання бачылі дачку прынамсі двойчы, апошні раз у жніўні, а да сярэдзіны кастрычніка рэгулярна размаўлялі па тэлефоне).

Канчатковае абвінавачванне: «Распальванне варожасці групай асобаў» (ч.3 арт. 130 КК РБ). BBC сцвярджае, што дзяўчыне пагражае 6 гадоў пазбаўлення волі з улікам заключанага дасудовага пагаднення. Ч.3 арт. 130 дазваляе караць пазбаўленнем волі ад 5 да 12 гадоў.

Пачатковае абвінавачванне было іншым: «Арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч.1 арт. 293 КК РБ) і «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Тады ёй таксама пагражала да 15 гадоў.

Абноўлена. Айчым Соф’і Сапегі расказаў расейскаму радыё «Эхо Москвы» пра стан зняволенай:

Сапегу затрымалі разам з ейным хлопцам Раманам Пратасевічам 23 траўня, пад пагрозай бомбай на борце прымусілі сесці самалёт «Ryanair», які пралятаў над Беларуссю. Сапега і Пратасевіч вярталіся з адпачынку ў Грэцыі, ляцелі ў Вільню.

Hавiны
Разгляд выніковага даклада ICAO па пасадцы самалёта «Ryanair» адкладзены да 2022 года
2021.11.09 17:48

Сапегу цяпер вінавацяць у адміністраванні Telegram-каналу «Чёрная книга Беларуси», дзе публікаваліся (і дагэтуль публікуюцца) персанальныя звесткі сілавікоў. На «пакаяльным відэа», якое паказвала БТ, яна «прызнавалася» ў вядзенні каналу.

Дзе палітвязень Раман Пратасевіч, крыніцы BBC не ведаюць. Раней паведамлялася, што ён пад хатнім арыштам і што яго яго вінавацяць у арганізацыі «беспарадкаў» і «групавых дзеянняў», а таксама «Распальванні варожасці».

Hавiны
Затрыманая разам з Пратасевічам расяянка Соф’я Сапега зʼявілася ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу
2021.08.11 10:03

АА belsat.eu

Стужка навінаў