Палітвязнямі прызнаная яшчэ 21 асоба. Іх цяпер амаль 1400


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра дабаўленне ў спіс палітвязняў яшчэ 21 асобы. Цяпер у гэтым пераліку 1 тысяча 394 прозвішчы.

Лічба палітзняволеных у Беларусі па стане на 5 лістапада 2022 года.
Фота: «Вясна» / Telegram

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што палітвязнямі прызнаная яшчэ 21 асоба. Іх пазбавілі волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (міліцыянтаў ды суддзяў), за знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў.

Палітвязнямі прызнаныя: Валерый Тумілевіч, Уладзімір Чмураў, Сяргей Ліцкевіч, Алег Фалей, Алег Дутчык, Павел Малітвік, Алег Раманчык, Арцём Міхальцоў, Павел Кульгейка, Дзмітрый Малашанка, Ігар Беланожка, Аляксей Іваноў, Валерый Сівук, Уладзімір Шымчук, Алег Крычкоўскі, Васіль Дземідовіч, Марына Каласкова, Дзяніс Варабей, Іван Верабей, Людміла Самак, Эдгар Шырко.

Цяпер у спісе асоб, што праваабаронцы прызналі палітвязнямі, 1 тысяча 394 прозвішчы.

Hавiны
Новыя палітвязні і затрыманне старшыні незалежнага прафсаюзу «Нафтан». Хроніка рэпрэсіяў 1 лістапада
2022.11.01 22:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў