Дзяржаўныя тэлеканалы «ОНТ» і «СТВ» атрымаюць дадатковыя субсідыі з бюджэту


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 ліпені была апублікаваная пастанова ўраду Беларусі «Аб фінансаванні выдаткаў дзяржаўнага бюджэту».

У адпаведнасці з гэтым дакументам у 2022 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту будуць павялічаныя 1 112 400 рублёў (прыкладна $ 445 тысяч па цяперашнім курсе) для аказання дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідыяў «Другому нацыянальнаму тэлеканалу і «Сталічнаму тэлебачанню».

Адзначаецца, што гэтыя сродкі прапагандыстам перададуць за кошт змяншэння выдаткаў бюджэту на абслугоўванне вонкавага доўгу.

Дакумент быў падпісаны прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Аналітыка
Аж да смяротнага пакарання: што чакае беларускіх прапагандыстаў у судзе пасля сыходу рэжыму?
2022.04.22 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў