Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву дзявяты раз арыштавалі на 15 содняў. Яе мужа Сяргея таксама


У судзе Ленінскага раёну палітзняволенай Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай у дзявяты раз прысудзілі чарговыя содні – гэтым разам 15. Такі вырак вынесла суддзя Анастасія Ачалава па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Агулам дзяўчына атрымала 126 содняў арышту.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч.
Фота: Sprind96.org

Муж Анастасіі Сяргей Крупеніча сёння павінен быў выйсці на волю, але яго «перазатрымалі» і асудзілі яшчэ на 15 содняў.

Паводле праваабаронцаў, гэтыя арышты ім прысудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы – спасылкі на розныя каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», якія яны перасылалі адзін аднаму.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі мужа і жонку пасля сёмага суда над імі.

Інтэрв’ю
Муж і жонка 3 месяцы пад арыштам за прыватную перапіску. Мяркуюць, што насамрэч – за паездку ў Польшчу
2021.10.11 16:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў