Беларусь збіраецца выслаць гуманітарную дапамогу В’етнаму


Урад Беларусі прыняў пастанову аб парадку надання гуманітарнай дапамогі В’етнаму на суму 850 572 рублі і 50 капеек.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Гуманітарная дапамога з Польшчы для Беларусі падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. 24 красавіка 2020 года.
Фота: Белсат

Дапамога складаецца з:

  • 25 медычных рэнгтгенапразрыстых ложкаў з электрапрыводам;
  • 25 каталак для перавозкі пацыентаў;
  • 25 рэанімацыйна-хірургічных манітораў;
  • 25 мабільных блокаў падачы медычных газаў;
  • 25 000 медычных камбінезонаў;
  • 10 партатыўных манітораў пацыентаў;
  • 10 каталак «Інтэграл КЭМ»;
  • 483 аднаразовых нестэрыльных камбінезонаў.

Дастаўляць гэта ў В’етнам мае «Авіякампанія Рада».

З якой прычыны ладзяць дапамогу, не паведамляецца. Ды са спісу бачна, што дапамога можа быць звязаная з каронавірусам. Але, паводле афіцыйнай в’етнамскай статыстыкі, там з ковідам усё не так і кепска: 9600 выпадкаў на мільён і 227 смерцяў на мільён жыхароў (супраць 64 375 / 497 на мільён у беларускай статыстыцы).

Месяц таму ўрад пастанаўляў даць гуманітарную дапамогу Кубе на 1 млн рублёў (медыкаментамі, сухім малаком і мяснымі кансервамі), у верасні – Венесуэле на 1,4 млн рублёў (медыкаментамі, маскамі, бахіламі).

Прытым сама Беларусь двойчы адмаўлялася ад польскай гуманітарнай дапамогі ў сувязі з міграцыйным крызісам, а вываз з краіны медычнага кіслароду забараніла.

Hавiны
Працаўнік рытуальнай агенцыі: За апошні месяц колькасць памерлых вырасла ў тры разы
2021.11.04 18:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў