У ДТЗ у Віцебскай вобласці загінуў намеснік кіраўніка Іванаўскай вобласці Расеі


У Шумілінскім раёне на Віцебшчыне ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў расейскі чыноўнік. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Паводле следчых, раніцай 5 кастрычніка на аўтадарозе Р-20 Віцебск – Полацк – мяжа Латвіі кіроўца легкавога аўтамабіля выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з фурай. Кіроўца легкавога аўтамабіля памёр у больніцы. Жонка кіроўцы не пацярпела.

Аўтамабіль пасля ДТЗ.
Фота: Следчы камітэт / Telegram

Следчыя ўсталявалі асобу загінулага. Гэта намеснік кіраўніка Іванаўскай вобласці Расеі Сяргей Каробкін.

Hавiны
Хлопец з Гомельшчыны сабраў трактар сваймі рукамі
2021.10.05 11:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў