Настаўнікаў робіцца менш, вучняў – больш. Цікавыя лічбы да Міжнароднага дня настаўніка


Заробак настаўнікаў за пяць гадоў істотна вырас у рублях, але зусім не так моцна – у пераліку на долары. Затое вучняў на настаўніка стала больш.

Статыстыка на Дзень настаўніка. Выява: Белсат

Міжнародны дзень настаўніка адзначаюць 5 кастрычніка ў гонар рэкамендацыі «Аб становішчы настаўнікаў», якую UNESCO і Міжнародная арганізацыя працы прынялі 55 гадоў таму. Гэта быў першы дакумент такога кшталту, які вызначаў умовы працы для настаўнікаў па ўсім свеце.

Беларускі дзень настаўніка адзначаюць, як за саветамі: у першую нядзелю кастрычніка. Гэтая дата не прывязаная ні да чаго – толькі да ўказу Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР аб прызначэнні свята.

Hавiны
Дзень настаўніка без святочнага настрою ў школах
2021.10.03 11:03

Афіцыйнай статыстыкі аб працы настаўнікаў шмат, але ў лічбах, што публікуе Белстат, няма таго, што паказала б нагрузку на аднаго настаўніка ў гадзінах або колькасць папераў, якія трэба запаўняць у дадатак да навучання дзяцей.

«Белсат» публікуе некалькі цікавых лічбаў: заробкі растуць, але не так істотна, вучняў робіцца больш, а настаўнікаў і школаў – менш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АА belsat.eu

Стужка навінаў