У дзень бітвы пад Воршай – канцэрт у падтрыманне Палку Каліноўскага


У Варшаве Дзень беларускай вайсковай славы, які адзначаецца ў гадавіну бітвы пад Воршай, дзе войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі Маскоўскае войска, адбудзецца канцэрт у падтрыманне Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Афіша канцэрту 8 верасня. Фота прадставілі арганізатары

Канцэрт у Варшаве пачнецца 8 верасня а 19:00 па адрасе Foksal, 11. Арганізуе яго Музей вольнай Беларусі пры падтрыманні Палку Каліноўскага.

У праграме канцэрту выступы гуртоў Lity Taler, 23:34, The Superbullz і Znich.

Таксама запланаваная відэа-лекцыя пра беларускі вайсковы гонар мінулых і сучасных часоў ад аб’яднання «Шляхетны звяз», спартовае дужанне, дартс, гіры і іншае.

Таксама будзе магчымасць набыць тышорткі і сувеніры з сімволікай палку, зрабіць ахвяраванні.

Сам уваход на канцэрт вольны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў