На Херсоншчыне акупанты сказалі, што ім «не страшна». Але рэферэндум усё ж адмянілі


Акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці Украіны ўзялі «паўзу» ў правядзенні рэферэндуму. Пра гэта паведаміў 5 верасня намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі вобласці Кірыл Страмавусаў.

Пратэсты ў Херсоне супраць расейскай акупацыі.
Фота: zmina.info

«Мы падрыхтаваліся да галасавання, мы хацелі ўжо правесці рэферэндум у бліжэйшы час, але з прычыны ўсіх тых падзеяў, якія адбыліся зараз, я думаю, што пакуль мы зробім паўзу», – сказаў ён у эфіры тэлеканалу «Россия-1».

Паводле яго, «людзі гатовыя бегчы на рэферэндум, каб стаць паўнавартасным суб’ектам адной вялікай адзінай краіны, якая можа абараніць». Пакуль жа Страмавусаў запэўніў:

«Нам не страшна, мы не баімся».

Аналітыка
Навошта Расеі «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях, і прычым тут ЦВК Беларусі?
2022.09.02 12:51

Расейскія медыі пішуць, што Крэмль мае намер да канца года правесці на акупаваных тэрыторыях Украіны «рэферэндумы» аб далучэнні да Расеі. Паводле выдання «Insider», да арганізацыі псеўдарэферэндумаў плануецца таксама далучыць ЦВК Беларусі.

Тым часам Збройныя сілы Украіны актывізавалі на Херсоншчыне наступальныя аперацыі і ўжо вызвалілі некалькі населеных пунктаў.

Hавiны
Медыі: Украінскія вайскоўцы вызвалілі населеныя пункты ў Данецкай і Херсонскай вобласцях
2022.09.04 15:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў