За лозунг «Слава Украіне» арыштавалі 8 асобаў


Сілавікі схапілі восем асобаў толькі за тое, што яны выказаліся супраць вайны ва Украіне. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» жыхарам Менску за лозунг «Слава Украіне» прысудзілі па 15 содняў арышту.

Легендарны бел-чырвона-белы «Жывемабіль» Андрэя Кулакова, які працуе зараз валанцёрам на польска-ўкраінскай мяжы, цяпер – жоўта-блакітны. Сам гаспадар назваў яго «Украінамабілем». Гэткім чынам ён дэманструе сваю падтрымку ўкраінцам і любоў да Кіева, які стаўся для беларуса другім домам. Варшава, Польшча. 17 сакавіка 2022 года.
Фота: АП / Белсат

9 ліпеня ў Менску сілавікі схапілі сем мужчын і адну жанчыну. На затрыманых склалі пратаколы паводле адміністрацыйнага правапарушэння. У абвінавачванні адзначаецца, што жыхары сталіцы «ў стане алкагольнага ап’янення прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваёй нязгоды з правядзеннем спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны, падчас якой выкрыквалі «Слава Украіне».

Затрыманых судзілі і прызналі вінаватымі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»). На судзе міліцыянт, які заўважыў «масавае мерапрыемства», распавёў, што кожны пратэставаў супраць вайны. Затрыманым прысудзілі па 15 содняў арышту.

Hавiны
Перад вызваленнем Паліну Шарэнда-Панасюк зноў перавялі ў СІЗА па новай справе
2023.08.04 20:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў