ЗША рыхтуюць новы пакет дапамогі Украіне на $ 1 мільярд


Агенцтва Reuters паведамляе, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША на наступным тыдні можа абвесціць пра адзін з самых буйных пакетаў дапамогі Украіне ў галіне бяспекі.

Чарговы транш дапамогі можа скласці $1 млрд.

Чакаецца, што пакет будзе ўключаць у сябе боепрыпасы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, зенітных комплексаў NASAMS, а таксама 50 браніраваных медычных транспартных машын M113.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн пакуль не падпісаў дакумент. Не выключана, што змест пакета яшчэ можа змяніцца.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў