Кіраўнік Луганскай вобласці паведаміў пра мабілізацыю на тэрыторыях, занятых Расеяй


У шэрагу гарадоў Луганскай вобласці, што перайшлі пад кантроль Расеі, мясцовым жыхарам раздаюць позвы проста на вуліцах, а на прадпрыемствах патрабуюць спісы працаўнікоў. Пра гэта паведамляе кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія вайскоўцы.
Фота: МП / Белсат

«Да мабілізацыі прыцягваюць усіх, каго можна. У Равяньках [горад у Луганскай вобласці, цяпер падкантрольны Расеі] позвы прымушаюць насіць настаўнікаў, выклікаюць іх з адпачынку. Нават зафіксаваны выпадак нападу на настаўніцу пасля ейнай спробы ўручыць «ліст шчасця», – піша Сяргей Гайдай.

З інфармацыі кіраўніка Луганскай абласной адміністрацыі, у горадзе Бранка за тыдзень на вуліцах мабілізавалі каля 300 асобаў, такая ж сітуацыя ў суседняй Кадзіеўцы.

А ў самім Луганску ад кадравікоў прадпрыемстваў патрабуюць спісы працаўнікоў мужчынскага полу – для пачатку іх абавязалі мабілізаваць па 10 асобаў, паведамляе Гайдай.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў