Кампанія «EPAM Systems» выдаткавала больш за $ 33 млн на рэлакацыю з Беларусі і Расеі


Адна з найбуйнейшых IT-кампаніяў «EPAM Systems» апублікавала справаздачу за другі квартал 2022 года. Згодна з ёй, на рэлакацыю працаўнікоў з Беларусі і Расеі кампанія выдаткавала больш за $ 33 млн. Яшчэ $ 11,6 млн пайшлі на дапамогу ўкраінскім працаўнікам ды іхным сем’ям.

Офіс «EPAM Systems».
Фота: belmir.by

«Нашыя моцныя вынікі за другі квартал адлюстроўваюць устойлівасць, гнуткасць і сканцэнтраванасць EPAM, бо кампанія спраўляецца з наступствамі вайны ва Украіне. Паскарэнне рэалізацыі нашай стратэгіі дазволіць EPAM працягнуць траекторыю росту, развіваючы нашыя магчымасці ў галіне кансалтынгу, інвестуючы ў нашых людзей і супольнасці, а таксама адначасова праводзячы змены для кліентаў праз стратэгію і выкананне. Я па-ранейшаму ўпэўнены, што мы працягнем выконваць гэтую кароткатэрміновую задачу і ператворымся ў больш разнастайную, устойлівую і больш рэлевантную глабальную кампанію», – заявіў прэзідэнт і выканаўчы дырэктар IT-кампаніі Аркадзь Добкін, калі каментаваў вынікі квартала.

Нагадаем, што ў красавіку кампанія абвясціла спыненне ўсіх сваіх аперацыяў у РФ і выхад з расейскага рынку. Прычына – вайна ва Украіне. У канцы траўня Аркадзь Добкін паведаміў, што без уліку Расеі, толькі ў Беларусі і Украіне, штат скароцяць на 6 тыс. асобаў. У Расеі на EPAM працавалі 9 тыс. спецыялістаў.

Пасля пастановы кампаніі не працаваць з расейскімі кліентамі страты ад рэструктурызацыі бізнесу ў Расеі склалі $ 16,22 млн, а страты ад зніжэння кошту доўгатэрміновых актываў у РФ ацэньваюцца на $ 19,57 млн.

У справаздачы паведамляецца, што «EPAM Systems» застаецца ў больш чым 50 краінах. Штат кампаніі цяпер налічвае 61,3 тыс. асобаў, з якіх 54,85 тыс. – IT-спецыялісты.

Hавiны
Нямеччына мае намер змагацца за беларускіх і расейскіх праграмістаў
2022.07.06 21:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў