«Даўно такога не было». У Літве заявілі, што абстаноўка на мяжы з Беларуссю абвастраецца


Кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы  (САДМ) Рустам Любаеў паведаміў, што на літоўска-беларускай мяжы зноў назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў. Пра гэта піша Delfi.

Паводле Любаева, на мяжы з Беларуссю цяпер «горача», ужо некалькі тыдняў улады фіксуюць рост колькасці нерэгулярных мігрантаў.

«Ужо быў устаноўлены рэкорд гэтага года – за содні не ўпусцілі больш за 100 чалавек. Даўно такога не было. Цяпер фіксуем каля 60-70 выпадкаў спробы незаконнага перасячэння мяжы», – адзначыў ён.

Усё больш выпадкаў нелегальнага пранікнення ўлады фіксуюць на поўначы, у Віленскім раёне, у Швенчэнісе, у Адуцішкі.

«Там не ўсюды ёсць загароды і сістэмы абароны, таму мігранты арганізавана спрабуюць прарвацца. Пакуль удаецца своечасова спыніць гэтыя спробы», – сказаў Любаеў.

Па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі пашкоджання фізічнага барʼера. Гэта, паводле прадстаўніка Літвы, робяць і мігранты, і беларускія памежнікі. Ён сцвярджае, што беларусы вучаць мігрантаў, як пераадолець барʼеры, якія месцы выбіраць, часам самі разразаюць калючы дрот.

Пасля таго, як выраслі патокі нелегалаў, САДМ звярнулася па дапамогу да арміі і паліцыі. Праз напружанае становішча грамадзянам Літвы не рэкамендуюць ездзіць у Беларусь, бо існуе пагроза правакацыяў: нібыта літоўцаў могуць абвінаваціць у перавозцы наркотыкаў, забраць або сапсаваць пашпарт, затрымаць. Паводле Любаева, цяпер было б цяжка дапамагчы неабгрунтавана затрыманаму ў Беларусі грамадзяніну Літвы.

Меркаванні
Хто такія бежанцы і мігранты, і ці былі яны ашуканыя?
2021.12.17 18:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў