Ужо 608 палітвязняў. Правабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 5 чалавек


Праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень». Цяпер прызнаных палітвязнямі – 608 чалавек.

Карагоды на пратэстах у Берасці, за які Лабко і Наліўку асудзілі на 2 гады «хіміі» ў межах «карагоднай справы». 13 верасня 2020 года.
Фота: Следчы камітэт

5 жніўня шэсць праваабарончых установаў прынялі супольную заяву аб прызнанні яшчэ пяці чалавек палітычнымі зняволенымі. Заява, якую публікуе «Вясна», тычыцца абвінавачаных у «Масавых беспарадках» і «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Гэта Віктар Лабко, Сяргей Наліўка, Ян Сцяцэнка, Ілля Гагіеў і Сяргей Трацюк.

Праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах – пакт ратыфікавала і Беларусь. Выступы грамадзянаў у 2020 годзе насілі мірны і самаарганізаваны характар, не ўяўлялі пагрозы нацыянальнай ці грамадскай бяспецы, але былі атакаваныя сілавікамі з непрапарцыйным гвалтам, спецсродкамі і зброяй. Пратэстоўцы не чынілі падпалаў ці пагромаў, не знішчалі маёмасць, не аказвалі ўзброены супраціў.

Асобныя выпадкі гвалту ў дачыненні да сілавікоў трэба кваліфікаваць з улікам кантэксту самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў сілавікоў, дадаюць праваабаронцы.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты і перастаць пераследаваць як прызнаных палітвязнямі, так і ўсіх затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд.

Hавiны
CNN: Магчыма, пад Стоўбцамі будуюць лагер для палітвязняў
2021.08.05 16:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў