У Музеі Янкі Купалы пры планавай праверцы ад выхаду газу загінуў работнік


Ратавальнікі і газавая служба каля Музею Янкі Купалы.
Фота: МотолькоПомоги / Telegram

У Менску 5 жніўня пры планавай праверцы сістэмы пажаратушэння ў будынку Музею Янкі Купалы адбыўся выхад газу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя эвакуявала работнікаў музею. Адзін працаўнік шпіталізаваны, а адзін загінуў. Прычыны і акалічнасці здарэння выяўляюцца, адзначылі ў ведамстве.

Паводле звестак «Нашай Нівы», загінуў загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзелу Анатоль Пасека. Іншага работніка, які страціў прытомнасць, паспелі своечасова вынесці на свежае паветра.

Як паведамляе Следчы камітэт, памерламу 67 гадоў. Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэту па Менску праводзіць праверку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў