Польскія памежнікі затрымалі 62 чалавек, якія незаконна перайшлі мяжу з боку Беларусі


Асноўная плынь мігрантаў ідзе з паўднёвых краінаў праз Беларусь у Літву, але частка кіруецца ў Польшчу.

Польскія памежнікі і затрыманыя мігранты.
Фота: Podlaski OSG / Strazgraniczna.pl

Супрацоўнікі Падляскага памежнага атраду затрымалі 4 жніўня 62 чалавек, якія незаконна перайшлі беларуска-польскую мяжу. Паводле польскіх памежнікаў, затрыманні былі ля памежных пастоў у Крынках, Шудзялове і Кузніцы.

Сярод затрыманых – 50 грамадзянаў Іраку, 11 – Ірану, а таксама адзін грамадзянін Камеруна (41 мужчына, 8 жанчын і 13 дзяцей). Разам з імі затрымалі грамадзяніна Украіны, якога падазраюць у дапамозе ў нелегальным пераходзе мяжы.

Затрыманых мігрантаў збіраюцца размясціць пад аховай у цэнтрах для замежнікаў.

Hавiны
Гарадзенскі карыдор: як жыхары Іраку прабіваюцца ў Літву праз Беларусь
2021.08.05 09:52

Тым часам Літва ловіць істотна больш мігрантаў на беларускай мяжы – яшчэ нядаўна лік ішоў на сотні штодзень. Агулам з пачатку года літоўцы затрымалі на беларускай мяжы 4110 мігрантаў, што ў дзясяткі разоў больш за цэлы 2020 год.

Аднак з нядаўняга часу літоўцы вырашылі не прымаць мігрантаў, а разварочваць іх у Беларусь, бо лічаць хвалю міграцыі гібрыднай агрэсіяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ірак, з якога паходзіць больш за палову затрыманых мігрантаў, заклікаў сваіх грамадзянаў не рабіцца мішэнню кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі, а таксама мае скасаваць палёты ў Менск.

Hавiны
Euronews: Мігранты з Блізкага Усходу не хочуць вяртацца ў Беларусь
2021.08.05 14:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў