Загінулых 7 чэрвеня на заводзе ў Светлагорску да гэтага часу не пахавалі


У Светлагорску на цэлюлозна-кардонным камбінаце да гэтага часу разбіраюць завалы пасля выбуху 7 чэрвеня і знаходзяць парэшткі ахвяраў аварыі. Родныя не маюць магчымасць пахаваць загінулых, піша «Гомельская вясна».

Развітанне з работнікамі, якія загінулі на Светлагорскім ЦКК.
Фота: ranak.me

Праваабаронцы паведамляюць, што на Светлагорскім ЦКК працягваюць разбіраць завалы пасля аварыі, якая адбылася 7 чэрвеня. У выніку выбуху афіцыйна паведамлялася, што загінулі 3 чалавекі. Пад заваламі знаходзяць парэшткі, якія адпраўляюць у Менск на генетычную экспертызу, праз гэта сваякі не могуць пахаваць сваіх родных.

Вядома, што ў дзень аварыі на заводзе працавалі 15 асобаў, выбух адбыўся падчас перазменкі, многія паспелі сысці. У выніку выбуху 7 чэрвеня сёлета загінулі трое, гэта Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба. Адразу ж пасля выбуху старшыня Светлагорскага райвыканкаму Дзмітрый Шабетнік заявіў, што пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва няма.

12 чэрвеня стала вядома, што ў Светлагорску сілавікі схапілі 8 працаўнікоў мясцовага парталу «Ранак». Паводле крыніцы, працаўнікоў медыя затрымалі нібыта за падпіску на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках» (не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх»). Але сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце (ЦКК), які здарыўся 7 чэрвеня і ў якім загінулі трое чалавек.

Вядома, што ў ліпені ў 2020 годзе на гэтым прадпрыемстве загінуў у выніку аварыі працаўнік Аляксей Сасноўскі. 19 кастрычніка таго ж года загінуў яшчэ адзін зваршчык, Аляксандар Русіновіч. Пасля гэтага на заводзе адбываліся іншыя аварыі, у выніку якіх цярпелі працаўнікі.

Каментар
«Вадкасць мела рэзкі пах». Затрымалі журналістаў, што пісалі пра выбух на ЦКК. Што вядома?
2023.06.12 14:02

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў