Грамадзяніну Расеі пагражае тры гады зняволення за скокі праз Вечны агонь


Такі тэрмін пагражае грамадзяніну Расеі за хуліганства, паведамляе «Вясна».

Ілюстратыўнае фота Васіль Малчанаў / Белсат

Грамадзянін РФ часта наведваў Менск па працы. Аднойчы з сябрам ён вырашыў зрабіць фота на фоне манумента на плошчы Перамогі. Ён папрасіў знаёмага сфатаграфаваць ягоны скок праз Вечны агонь.

За фотасесіяй назіралі «неабыякавыя» грамадзяне, якія патэлефанавалі ў міліцыю. Падчас чарговага прыезду ў Менск расяяніна затрымалі.

Мужчыну будуць судзіць за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў турмы, да суда расяянін будзе знаходзіцца ў СІЗА.

Hавiны
Пракуратура перадала ў суд справу супраць жанчыны, якая сядзела і танчыла на плошчы Перамогі
2021.09.28 17:16

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў