Шматдзетны бацька, які з бензапілой выгнаў са свайго дому людзей у цывільным, асуджаны на 2 гады калоніі


Жыхара Рэчыцы Міхаіла Карасёва асудзілі на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у злачынстве паводле арт 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), піша «Наша Ніва».

Мужчыну затрымалі 2 сакавіка 2022 году. У той дзень да яго дадому прыйшлі дзве асобы ў цывільным і папрасілі прайсці з імі жонку Міхаіла. Як потым тлумачыў на судзе Міхаіл Карасёў, ён спрасонку вырашыў, што гэта злодзеі (да гэтага акурат папярэджвалі, што ў горадзе арудуюць бандыты, якія называюць сябе міліцыянтамі), завёў бензапілу і выгнаў іх.

Пазней высветлілася, што супрацоўнікі МУС у цывільным мелі прэтэнзіі да жонкі Карасёва праз антываенныя выказванні.

Мужчыне выставілі арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). На судзе прызналі вінаватым і асудзілі на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Следчы ў справе не палічыў патрэбным дадаць да справы доказы таго, што ў горадзе сапраўды дзейнічаюць злодзеі. Словы пра тое ж адваката суд не ўзяў да ўвагі.

У Міхаіла Карасёва чацвёра дзяцей, жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Сям’я апынулася ў цяжкім фінансавым становішчы. Міхаіла ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА №3.

Hавiны
Палітзняволеную студэнтку Дануту Пярэдню асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі
2022.07.05 14:51

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў