Цёплае летняе надвор'е з часовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Паводле прагнозу Белгідрамету, цягам 5–11 ліпеня захаваецца цёплае летняе надвор’е, месцамі з дажджамі.

У панядзелак 5 ліпеня будзе хмарна з праясненнямі, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а па паўднёва-заходняй частцы краіны – навальніцы.

Вецер прагназуюць паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах – парывісты.

Сярэдняя тэмпература па Беларусі на гэтым тыдні будзе ад 25 да 29 градусаў цяпла ўдзень і ад 18 да 20 градусаў уначы.

Да канца тыдня абяцаюць павышэнне тэмпературы да 31 градуса цяпла і кароткачасовыя дажджы па ўсёй тэрыторыі краіны.

Таксама ўчора, 4 ліпеня, Міністэрства лясной гаспадаркі цалкам зняло забарону на наведанне лясоў па ўсёй Беларусі. Гэта звязана са зніжэннем тэмпературы і дажджамі, што назіраліся апошнія некалькі дзён.

Скрыншот: mlh.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў