СМІ: прадстаўнікі групоўкі «ЛНР» выехалі ў Менск, каб дапытаць Рамана Пратасевіча


Выданне «Донбасс сегодня» са спасылкай на расейскую валанцёрку паведамляе, што прадстаўнікі «пракуратуры» так званай «ЛНР» выехалі ў Менск.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

«Генпракуратура» групоўкі «ЛНР» звярнулася да беларускага боку з просьбай даць магчымасць правядзення следчых дзеянняў з удзелам затрыманага ў Менску блогера Рамана Пратасевіча. Баевікі «ЛНР» вінавацяць Пратасевіча ў тым, што ён нібыта прымаў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе ў складзе ўкраінскага батальёна «Азоў». Баевікі сцвярджаюць, што ў «ЛНР» беларусу пагражае расстрэл.

Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня заявіў, што гатовы дапусціць баевікоў «ЛНР» да палітвязня Рамана Пратасевіча:

«У Данбасе распачатая крымінальная справа па гэтых персаналіях. Я нагадаў прэзідэнту Пуціну, што распачата крымінальная справа, і сказаў, што калі ў іх будуць пытанні да іх – калі ласка да нас, калі ласка, задайце ім пытанні, таму што людзей яны забівалі там, на Данбасе».

Беларусь, як і ўся міжнароднасць супольнасць, не лічыць групоўкі «ЛНР» і «ДНР» незалежнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, таму застаецца незразумелым, на падставе якіх прававых нормаў прадстаўнікі незаконнага ўзброенага фармавання будуць праводзіць следчыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў