Атакаваны Ільскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі


Зранку 5 траўня на тэрыторыі Ільскага НПЗ у Краснадарскім краі Расеі зноў адбыўся выбух. Паводле папярэдніх звестак, завод быў атакаваны ўкраінскім беспілотнікам, паведамляе тэлеграм-канал «Baza».

Пажар на тэрыторыі Ільскага НПЗ у Краснадарскім краі. Скрыншот з відэа: bazabazon /Telegram

Паведамляецца, што ўкраінскі беспілотнік прыляцеў у адну з установак, у выніку выбуху пачаўся пажар. Яго плошча склала 60 м2. Загаранне ўжо ўдалося зліквідаваць. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Нагадаем, Ільскі НПЗ уначы з 3 на 4 траўня таксама быў атакаваны чатырма беспілотнікамі, атака доўжылася амаль гадзіну. Мінулы раз гарэў рэзервуар з нафтапрадуктамі, а пажар распаўсюдзіўся на плошчы 400 м2, гашэннем займаліся 167 чалавек і 37 адзінак тэхнікі. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Hавiны
У Расеі за адну ноч гарэлі дзве нафтабазы
2023.05.04 09:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў