На развітанне з Шушкевічам прыйшоў першы кіраўнік незалежнай Літвы


Месца развітання са Станіславам Шушкевічам у Цэнтры беларускай культуры і салідарнасці ў Вільні наведаў першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.
Фота: HR/Белсат

«Станіслаў Шушкевіч быў удзельнікам барацьбы за свабоду на дзяржаўным узроўні. І ён выканаў сваю гістарычную задачу з годнасцю, упэўненасцю і – як я памятаю – нават з гумарам. Ён быў выдатным чалавекам!»

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.
Фота: HR/Белсат

«Я адчуваю жаль, што яго няма, што больш не пабачу яго – сустракацца заўсёды было вельмі радасна».

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.
Фота: HR/Белсат

«Станіслаў Шушкевіч быў жывой памяццю і сумленнем. Пакуль існуюць гэтыя дзве катэгорыі – памяць і сумленне, – мы будзем існаваць. Чаго я і жадаю братам-беларусам», – сказаў Ландсбергіс.

Фота
Замежныя амбасадары ў Вільні ўзялі ўдзел у развітальнай цырымоніі са Станіславам Шушкевічам
2022.05.05 12:54

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў