На Гомельшчыне ўвялі збор за выезд за мяжу на машыне


Дэпутаты Гомельскага абласнога савету вырашылі ўвесці мясцовы збор пры выездзе з краіны. За кожны выезд кіроўцу будзе неабходна плаціць адну базавую велічыню.

Такое рашэнне, прынятае 29 сакавіка, цяпер апублікаванае на Нацыянальным прававым партале. Яно ўступае ў моц з 1 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года. Дакумент узгоднены з памежным і мытным камітэтамі.

Збор на выезд за мяжу распаўсюджваецца на ўсе аўтамабілі незалежна ад колькасці пасажыраў. Ягоны памер – адна базавая велічыня (29 рублёў). Яе трэба плаціць за перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску пры выездзе ва Украіну. Ездзіць у Расею можна без выплаты збору.

Ад выплату збору вызваляюцца кіроўцы, якія едуць на пахаванне чальцоў сям’і і блізкіх сваякоў, ветэраны ВАВ, інваліды I і II групы ды асобы, якія іх суправаджаюць, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, асобы, якія едуць на лекаванне.

Не трэба плаціць збор у пунктах спрошчанага пропуску, а таксама тым, хто едзе транзітам праз Беларусь па дарозе Славуціч – ЧАЭС.

Hавiны
На Гарадзеншчыне ўвялі збор за мінанне мяжы на аўтамабілі
2021.03.30 19:34

Раней аналагічнае рашэнне прынялі на Гарадзеншчыне. Планавалася, што яно пачне дзейнічаць з 1 траўня, але дакумент яшчэ не прайшоў узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў