З'явіліся спадарожнікавыя здымкі, якія даказваюць, што целы загінулых праляжалі ў Бучы некалькі тыдняў


Аналіз спадарожнікавых здымкаў абвяргае сцвярджэнні Расеі аб тым, што забойствы мірных жыхароў у Бучы адбыліся пасля таго, як расейскія салдаты пакінулі горад. Пра гэта паведамляе «The New York Times».

Спадарожнікавыя здымкі: Maxar Technologies

Пасля з’яўлення здымкаў целаў загінулых мірных жыхароў, якія ляжаць на вуліцах Бучы, са звязанымі рукамі і з агнястрэльнымі раненнямі ў галаву пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў, Міністэрства абароны Расеі стала адмаўляць сваю датычнасць да гэтага. Да таго ж у міністэрстве заявілі, што целы былі нядаўна выкінутыя на вуліцы пасля таго, як «усе расейскія падраздзяленні цалкам сышлі з Бучы» прыкладна 30 сакавіка.

Расея заявіла, што выявы былі «чарговай пастаноўкай», і заклікала да экстранай нарады Рады Бяспекі ААН з нагоды таго, што гэта нібыта «правакацыя ўкраінскіх радыкалаў» у Бучы.

Аднак агляд відэа і спадарожнікавых здымкаў паказвае, што шмат якія цывільныя жыхары былі забітыя больш як тры тыдні таму, калі расейскія вайскоўцы яшчэ кантралявалі горад. На адным відэа, знятым сябрам мясцовай рады 1 красавіка, відаць мноства целаў, раскіданых па вуліцы Яблонскай каля Бучы.

 

Так, спадарожнікавыя здымкі кампаніі «Maxar Tecnology» паказваюць, што як мінімум 11 з іх былі на вуліцы з 11 сакавіка, калі расейскія вайскоўцы акупавалі горад. Далейшы аналіз паказвае, што аб’екты заставаліся ў такім становішчы больш за тры тыдні.

Гісторыі
Па той бок пекла. Марыупаль: другі месяц у блакадзе
2022.04.05 08:40

АД belsat.eu

Стужка навінаў