З расейскай «Вікіпедыі» запатрабавалі выдаліць артыкулы пра баявыя дзеянні ва Украіне


«Раскамнагляд» на падставе патрабавання Генпракуратуры Расеі забавязаў «Вікіпедыю» выдаліць матэрыялы з «недакладнай інфармацыяй» аб вайне ва Украіне.

У ведамстве сцвярджаюць, што «Вікіпедыя» стала «новай лініяй сталых інфармацыйных нападаў на расейцаў», а аўтары інтэрнэт-энцыклапедыі прасоўваюць выключна антырасейскую версію падзей і мэтанакіравана дэзінфармуюць чытачоў.

Так, «Раскамнагляд» запатрабаваў выдаліць з «Вікіпедыі» 5 артыкулаў пра Украіну, якія ўключаныя ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў:

Скрыншот: wikipedia.org

Прэтэнзіі ведамства палягаюць на тым, што ў артыкулах «Вікіпедыі» «спецаперацыя», як называюць вайну ва Украіне, называецца «уварваннем Расеі ва Украіну», «расейскай агрэсіяй супраць Украіны», «расейска-ўкраінскай вайной», «вайной». Таму «Раскамнагляд» запатрабаваў ад «Вікіпедыі» выдаліць гэтую інфармацыю.

У пачатку сакавіка «Раскамнагляд» ужо дасылаў апавяшчэнне з пагрозай блакавання онлайн-энцыклапедыі «Вікіпедыя» за артыкул «Уварванне Расеі ва Украіну (2022)». Тады рэсурс адмовіўся ўносіць змены ў артыкул.

За адмову выдаляць артыкулы «Вікіпедыі» пагражае адміністратыўная адказнасць – штраф да 4 млн рублёў (гэта амаль 48 тысяч долараў).

Гісторыі
Па той бок пекла. Марыупаль: другі месяц у блакадзе
2022.04.05 08:40

АД belsat.eu

Стужка навінаў