Ваеннапалонных украінак везлі ў Бранск праз Беларусь


Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дэнісава паведаміла, што жанчын, узятых у палон, вывозілі на тэрыторыю Бранску праз Беларусь. Дэнісава адзначае, што гэта стала вядома пасля апошняга абмену ваеннапалоннымі, калі атрымалася вызваліць 86 украінскіх вайскоўцаў. Прадстаўніца Вярхоўнай Рады адзначае, што жанчын катавалі і чынілі здзек.

Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя.
Фота: vereschuk_iryna / Telegram

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады заяўляе пра парушэнне Расеяй Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Украінскі бок звярнуўся ў ААН і АБСЕ з залікам зафіксаваць гэтыя парушэнні.

«Зняволеных распраналі дагала ў прысутнасці мужчын, прымушалі прысядаць, стрыглі валасы і пастаянна праводзілі допыты, намагаючыся зламаць маральна. Некаторых… прымушалі ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх сюжэтаў, патрабуючы перайсці на рускую мову», – паведамляе Дэнісава.

Таксама Людміла Дэнісава адзначыла, што ваеннапалонных утрымлівалі ў кепскіх умовах на тэрыторі Бранскага СІЗА.

Нагадаем, што 1 красавіка адбыўся абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй. Ва Украіну змаглі павернуцца 86 украінскіх вайскоўцаў, сярод іх – 15 жанчын.

Hавiны
У Запарожскай вобласці адбыўся абмен палоннымі: вызваленыя 86 вайскоўцаў з кожнага боку
2022.04.02 17:24

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў