Сэрвіс бранявання жытла «Airbnb» прыпыніў працу ў Расеі і Беларусі


Сэрвіс для пошуку жытла «Airbnb» забараніў падарожнікам з Расеі і Беларусі браняваць жытло па ўсім свеце. Пра гэта сэрвіс паведаміў на сваім сайце.

На сайце сэрвісу арэнды жытла з’явілася інфармацыя, што браняванні ў Расеі і Беларусі, якія «пачынаюцца 4 красавіка 2022 года і пазней», адмененыя.

Скрыншот: airbnb.com

Гаспадары жытла ў Расеі і Беларусі таксама не змогуць здаваць яго праз сэрвіс, календары для гэтых краінаў заблакаваныя. Аднак адаптаваная для расейскамоўных карыстальнікаў версія сайту (airbnb.ru) усё яшчэ працуе, і праз яе можна зрабіць бронь.

Для беларусаў магчымасць забраняваць жытло застаецца, бо пашпарт пры замове не патрэбны. Аднак трэба аплачваць бронь не з беларускай карткі, бо аплата не пройдзе.

Уладальнік «Airbnb» Браян Чэскі пра блакаванне аперацыяў для беларусаў і расяянаў паведамляў яшчэ месяц таму.

Раней кампанія заявіла, што гатовая прадаставіць бясплатнае жытло 100 тысячам уцекачам з Украіны.

Фота
Як змяніўся твар Зяленскага. Фатограф зняў твар прэзідэнта Украіны ў 1-ы і 40-ы дзень вайны
2022.04.05 00:43

АД belsat.eu

Стужка навінаў