Кошт пасылак у ЗША з Беларусі вырас удвая. Падаражэла і пошта ўнутры краіны


«Белпошта». Снежань 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

З 1 красавіка «Белпошта» павялічыла цэны на міжнародныя перасыланні. Пра гэта паведамляе «Финансовый директор».

Гэтак, даслаць пасылку ў Аўстралію і Канаду каштуе Br 40,8 за 1 кг, у Мексіку – Br 39,3, у ЗША – Br 39,60. Гэта цэны непрыярытэтных перасыланняў. Раней за 1 кг пасылкі ў ЗША пры прыярытэтным адпраўленні прасілі Br 20,7.

Павышэнне цэнаў тлумачыцца «зменай тарыфных ставак канчатковых расходаў краін прызначэння, значным змяненнем выдаткаў на авіяперавоз».

Тарыфы на перасыланне дробных пакетаў у іншыя краіны, простых міжнародных лістоў і бандэроляў не змяніліся, але выраслі тарыфы для міжнародных пасылак і адпраўленняў ЕМS. А з 5 красавіка змяніліся расцэнкі на дасыланне заказных лістоў у Беларусі, адпраўленняў «1-ы клас», пасылак, адпраўленняў унутранай паскоранай пошты, даражэюць некаторыя дадатковыя паслугі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў