9-ты раз за год даражэе паліва


«Белнафтахім» паведамляе пра чарговае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва. З 6 красавіка кошты традыцыйна вырастуць на адну капейку.

З 6 красавіка кошт бензіну АІ-92 складзе 1,79 руб., АІ-95 – 1,89 руб., АІ-98 – 2,11 руб., ДТ – 1,89 руб.

«Белнафтахім» паведамляе, што з пачатку году кошты на маторнае паліва ў Беларусі выраслі на 4,3 %. Пры гэтым, паводле канцэрну, значэнне каціровак нафты ў сакавіку выраслі ў параўнанні з студзенем на 19,7 %. Гэтым кампанія і абумоўлівае рашэнне аб чарговым падаражэнні аўтамабільнага паліва ў Беларусі.

Традыцыйна кошты павялічваюцца на 1 капейку. Апошні раз канцэрн павышаў кошты 30 сакавіка, з пачатку году гэта ўжо 9-е падаражэнне паліва.

Расследaванні
Як нафтабарон Лукашэнкі хаваецца ад санкцыяў. Расследаванне «Белсату»
2021.03.29 15:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў