У Добрушы дзяўчынку аддалі ў прыёмную сям'ю. Яе гвалтавалі там чатыры гады


У Добрушы мужчына чатыры гады гвалтаваў прыёмную дачку. Былую начальніцу аддзелу адукацыі, якая перадала дзіця ў сям’ю, будуць судзіць. Жанчыне інкрымінуюць службовую нядбайнасць, якая пацягнула цяжкія наступствы, піша «Гомельская праўда».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот відэа YouTube / @prokuraturabelarus

У 2016 годзе былая чыноўніца перадала ў прыёмную сям’ю чатырох дзяцей ва ўзросце 14, 11, 8 і 7 гадоў. Пры гэтым яна «не забяспечыла належнага кантролю за дзейнасцю падпарадкаванага работніка аддзелу», які не запытаў у міліцыі звестак аб адсутнасці ў прыёмнага бацькі судзімасцяў. Як высветлілася пазней, у 1998 годзе мужчына быў асуджаны за забойства і меў непагашаную судзімасць.

З 2018 года прыёмны бацька на працягу чатырох гадоў учыняў злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды дзяўчынкі 2008 года нараджэння. У лістападзе 2023 года суд Добрушскага раёну асудзіў мужчыну на 19 гадоў пазбаўлення волі.

«Неналежнае выкананне экс-начальнікам аддзелу адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкаму сваіх службовых абавязкаў пацягнула цяжкія наступствы. Гэта выявілася ў парушэнні нармальнага маральнага і фізічнага развіцця малалетняй, а таксама яе палавой недатыкальнасці», – паведамілі ў пракуратуры.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Добрушскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Аб’ектыў
Асобаў з педафіліяй будуць адпраўляць на прымусовае лекаванне
2023.10.11 22:34

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў