Страйкамы БМЗ, «Азоту» і «Нафтану» абʼяднаюцца


Страйкавы камітэт гарадзенскага «Азоту» ў сваім тэлеграм-канале абвесціў пра абʼяднанне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага металургічнага заводу.

Як адзначаюць у паведамленні, робіцца гэта «для суладнай працы і найхутчэйшага дасягнення агульнай мэты страйкавага руху». Дэталі абʼяднання і агульныя планы не раскрываюцца.

«У адзінстве нашая сіла. Запрашаем далучыцца да нас усе рабочыя рухі краіны», – падкрэсліваюць у заяве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў