Ананіч можа ўзначаліць камісію для выяўлення прыкметаў экстрэмізму. Там ёсць сілавікі


На сайце Pravo.by з’явілася пастанова пра склад Рэспубліканскай экспертнай камісіі для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкметаў экстрэмізму. Узначаліць яе прапануюць былому міністру інфармацыі, а цяпер дэпутатцы Ліліі Ананіч.

У складзе камісіі ёсць і некалькі сілавікоў. Гэта намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення КДБ Ігар Жукаў, начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарату Следчага камітэту Сяргей Кабаковіч, галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзелу Памежнага камітэту Сяргей Касачук, а таксама два прадстаўнікі ГУБАЗіК – начальнік 4-га аддзелу 3-га ўпраўлення Юрый Ткачук і намеснік начальніка 2-га аддзелу 4-га ўпраўлення Дзмітрый Юцаў.

Раней генеральны пракурор Андрэй Швед анансаваў крымінальную адказнасць за распаўсюд экстрэмізму. Таксама Генпракуратура рыхтуе пакет законаў для вызнання экстрэмісцкім бел-чырвона-белага сцяга.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў