Сацсеткі ксяндза Вячаслава Барка прызнаныя экстрэмісцкімі


Суд Чыгуначнага раёну Віцебску прызнаў сацыяльныя сеткі ксяндза Вячаслава Барка і яшчэ шэраг каналаў, сайтаў і старонак экстрэмісцкімі. Рашэнне прынялі 26 снежня, паведамляе «Вясна».

Католический священник Вячеслав Барок, часовня католической академии, Варшава
Ксёндз Вячаслаў Барок разважае пра дзень Божага Нараджэння ў капліцы пры Каталіцкай акадэміі. Варшава, Польшча. 22 снежня 2021 года.
Фота: ЯМ / Белсат

Улады палічылі YouTube-канал, Facebook-старонку і Telegram-канал святара экстрэмісцкімі.

Ксяндзу Вячаславу Барку давялося з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. Ціск пасля гэтага не спыніўся. Сілавікі нават прыходзілі да бацькі спадара Барока і распытвалі, ці ўжывае святар алкаголь і наркотыкі.

Таксама ў абноўленым спісе «экстрэмісцкага» кантэнту:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Чат Беларусы в Тбилиси», «Забастовка. Школьники/Студенты/Преподаватели», «СНАТ БЛАГОДІЙНИЙ ФОНД ХЕЛЕН МІНСЬКОЇ», «Твои возможности», «Маладая Грамада», «Чечерск»;
  • сайт і сацсеткі ініцытывы «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой», а таксама выдання «Новы час»;
  • старонка ў «Одноклассниках» «МИКАШЕВИЧИ И МЫ»;
  • TikTok-старонкі «president.sveta», «belarus_sergej», «anti-communist», «annakanius», «lukashenko_yxadi», «honestpeopleby», tokbelarus».

Суды ў Беларусі рэгулярна абнаўляюць спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Звычайна такія дапаўненні месцяць дзясяткі старонак, каналаў і акаўнтаў.

Рэпартаж
«Запаўзці пад ложак і чытаць Біблію?». Беларускія святары спрачаліся пра месца хрысціянаў у палітыцы
2023.06.08 20:36

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў