Магіляўчанін вярнуўся з Польшчы і сеў на 3 гады. Яго будуць зноў судзіць


Некалькі месяцаў таму жыхар Магілёва Аляксандр Кулікоў вярнуўся з Польшчы і атрымаў тры гады калоніі за каментары пра Аляксандра Лукашэнку, хаця следчы абяцаў, што пазбаўлення волі не будзе. Цяпер яго будуць судзіць адразу па трох артыкулах, звязаных з «экстрэмізмам», піша MAYDAY TEAM.

Магілёўскі абласны суд.
Фота: 6tv.by

Аляксандр выехаў у Польшчу ў траўні 2023 года, калі на яго ўжо была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб паклёпе на Лукашэнку і абразе Лукашэнкі ў чатах. Пасля ад’езду яму патэлефанавала састарэлая маці і расказала, што яго шукаў следчы і пагражаў абʼявіць Аляксандра ў вышук. Таксама было абяцана, што калі Кулікоў вернецца, то яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі, распавялі праваабаронцам знаёмыя Кулікова.

Кулікоў вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Ён перастаў выходзіць на сувязь пасля перасячэння мяжы. У ліпені пачаўся суд. Кулікоў атрымаў тры гады калоніі.

Цяпер Аляксандра збіраюцца судзіць зноў. Справу будзе разглядаць Магілёўскі абласны суд. Працэс пачынаецца 6 снежня, ён будзе зачыненым.

На гэты раз Кулікова абвінавачваюць па трох артыкулах:

  • арт. 361 заўв. 1 ч. 3 – уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
  • арт. 361 заўв. 3 ч. 1 – удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
  • арт. 361 заўв. 5 – праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў