У Стоўбцах да Дажынак знішчаюць мадэрнісцкі драўляны кінатэатр. На яго месцы пабудуюць новы


У Стоўбцах зносяць помнік архітэктуры і візітную картку горада – мадэрнісцкі драўляны кінатэатр «Беларусь», пабудаваны ў 1960-х гадах.

Стары кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах.
Фота: spadczyna / Telegram
Стары кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах.
Фота: spadczyna / Telegram

«Помнікі архітэктуры другой паловы XX ст. з’яўляюцца самымі неабароненымі, паколькі не маюць ахоўнага статусу, і ў грамадскай свядомасці яшчэ не выпрацаваўся кансэнсунс аб іх каштоўнасці», – паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Стары кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах.
Фота: spadczyna / Telegram
Стары кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах.
Фота: mlyn.by

На месцы кінатэатра да Дажынак, якія пройдуць у 2022 годзе ў Сталбцах, адновяць падобны па архітэктуры абʼект.

Цяперашні будынак кінатэатра выкананы з дрэва, але для будучага будаўніцтва яно дакладна выкарыстоўвацца не будзе. Пры будаўніцтве прыменяць іншыя матэрыялы, паведамляе «Млын.by».

Частку новага кінатэатра па праекце плануюць зрабіць шкляной. «Празрыстым» стане вестыбюль, дзе можна будзе купіць білеты ці пачакаць кінасеанса. У тарцы плануецца размясціць кіназалу на 49 месцаў, гэта для горада з насельніцтвам 17 тысяч чалавек.

Новы праект кінатэатру ў Стоўбцах.
Фота: mlyn.by
Новы праект кінатэатру ў Стоўбцах.
Фота: mlyn.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў