У «Брузгах» зноў зладзілі мітынг мігрантаў. Самі мігранты расказалі пра ўльтыматум сілавікоў


Днём 4 снежня мужчыны і дзеці выйшлі на чарговую акцыю пад гандлёва-лагістычным цэнтрам «Брузгі», дзе звыш тысячы чалавек знаходзяцца пад кантролем беларускіх сілавікоў, «людзей у цывільным» і ўзброеных «зялёных чалавечкаў» без апазнавальных знакаў.

Мітынг мігрантаў ля гандлёва-лагістычнага цэнру «Брузгі». 4 лістапада 2021 года. Кадр з відэа: БелТА

Мітынг праходзіць за агароджаю, па іншы бок якой стаяць людзі ў вайсковай форме. «Мы прыйшлі па лепшае жыццё», «Мы не можам вярнуцца ў Ірак», «У нас няма свабоды ў Курдыстане» – мігранты трымаюць некалькі «набораў» плакатаў з аднолькавымі надпісамі.

Ці санкцыянаваная акцыя, невядома. Але, як і ранейшыя акцыі ў «Брузгах», яе не разганяюць: сілавікі толькі ахоўваюць перыметр, дзяржаўныя беларускія медыі робяць рэпартажы.

У нацыянальным аэрапорце «Менск» эвакуацыі чакаюць 580 чалавек, сцвярджаюць на БТ. Чарговы эвакуацыйны рэйс у Эрбіль, што ў іракскім Курдыстане, мае вылецець каля 15:45 4 снежня.

Шчыра кажучы
«Памірайце там і не вяртайцеся». Як беларускія сілавікі катуюць мігрантаў
2021.12.01 15:41

Тым часам расейская «Новая газета» піша, што з ёй звязаліся сірыйскія мігранты, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Яны расказалі, што ў лагер прыходзілі два чалавекі (адзін у вайсковай форме і адзін у цывільным), якія паведамілі, што даюць мігрантам тры дні, каб тыя прарваліся ў Польшчу, іначай іх дэпартуюць у Сірыю.

Паводле суразмоўцаў «Новой газеты», у «Брузгах» цяпер застаецца каля 1400 чалавек, большасць з якіх – курды з Іраку і Сірыі.

Спробы нелегальнага пераходу мяжы з удзелам беларускіх сілавікоў сапраўды не спыняюцца. Польская Памежная ахова паведамляе, што 3 снежня беларускія сілавікі некалькі разоў спрабавалі пашкодзіць калючы дрот і сляпілі лазерамі польскіх памежнікаў.

Hавiны
Дзяржсакратар ЗША: Міграцыйны крызіс у Беларусі і ціск Расеі на Украіну звязаныя
2021.12.04 09:36

АА belsat.eu

Стужка навінаў